суббота, 25 февраля 2017 г.

Кніга запрашае ў падарожжа

       Веды па беларускай мове большасць дзяцей набываюць у сітуацыі руска-беларускага двухмоўя. Першай мовай,  якую чуюць дзеці, з яўляецца руская мова. Вельмі добра, што цяпер існуюць беларускамоўныя тэлеканалы, радыёканалы і вялікая колькасць перадач на беларускай мове. Нават дзіцячыя мультфільмы, дзе героі размаўляюць па-беларуску (напрыклад, новы мультфільм "Піліпка", які выйшаў на экраны ў 2012 годзе паводле беларускай народнай казкі "Піліпка-сынок").
       Вучэбныя праграмы дашкольнікаў і малодшых школьнікаў пабудаваны так, каб дзеці як мага болей знаёміліся з прыгажосцю, мілагучнасцю мовы продкаў, а таксама вучыліся любіць і паважаць яе, вывучалі з жаданнем, цікавасцю. Цяпер існуюць у пачатковай школе факультатыўныя заняткі "Кніга запрашае ў падарожжа", "Асновы моўнай культуры", "Роднае слова". Але для настаўнікаў заўсёды ёсць праблема ў падборы вучэбнага, а асабліва нагляднага матэрыялу. Хочацца, каб заняткі атрымліваліся карыснымі, яскравымі для дзяцей. А яшчэ болей хочацца эканомна расходаваць час самога настаўніка.
     Многія ведаюць, што выдадзены вось такі карысны дапаможнік для другакласнікаў.
      У свой час на аснове дадзенага сшытка і дапаможніка для настаўніка да факультатыва "Кніга запрашае ў падарожжа 2 клас" я распрацавала некалькі  мультымедыйных прэзентацый. Я думаю, яны могуць стаць наглядным дапаможнікам маім калегам, якія вядуць такі факультатыў. Бярыце вось тут. Калі ласка, карыстайцеся, каму спадабаецца!
     P.S. Магчыма,  хто-небудзь мае электронную нагляднасць да дадзеных факультатыўных заняткаў для 3 і 4 класаў? Падзяліцеся, калі ласка, са мной!

Комментариев нет:

Отправить комментарий