Паважаныя калегі і бацькі!
Нягледзячы на тое, што не ўсе першакласнікі ўмеюць чытаць, вучэбны прадмет "Беларуская мова" у праграме навучання ёсць. Даволі цяжка дзеткам запомніць, прагаварыць вельмі прыгожыя, але такія ж дзіўныя беларускія словы. Для лепшага запамінання ў класе і паўтарэння дома з бацькамі я прапаную гульні, у змест якіх уключаюцца вывучаныя беларускія словы па тэмах. Напрыклад, каб зацікавіць дзяцей, выкарыстоўваем сітуацыю "Адпраўляемся ў падарожжа на самалёце ў незвычайны далекі горад ... ". Падарожнічаць любяць усе дзеці і дарослыя! А далей пераходзім да дыдактычнай гульні.
Матэрыял можна знайсці ў раскладзе ўрокаў "Беларуская мова" для першакласнікаў на старонцы "1 класс". Жадаю поспехаў!
Комментариев нет:
Отправить комментарий